З 23 ліпеня на беларуска-літоўскай мяжы будуць дэзінфікаваць кожнага

Прычына — эпідэмія афрыканскай чумы свіней у нашай краіне.



desinfector.jpg

Дзяржаўная харчова-ветэрынарная служба Літвы хоча абсталяваць на мяжы з Беларуссю ахоўную сцяну ад дзікіх жывёл. Ад 23 ліпеня парадак кантролю на мяжы будзе ўзмоцнены яшчэ больш — будуць дэзінфікаваць абутак усіх, хто перасякае мяжу.

 

Людзі павінны будуць выйсці з транспарту і прайсціся па спецыяльных дарожках, насычаных дэзінфікуючым сродкам.

Дэзінфекцыя транспартных сродкаў была пачата раней.

 

«Мы павінны былі падрыхтавацца да дэзінфекцыі абутку пасажыраў, бо не так проста вывесці з аўтамабіля і аўтобуса ўсіх людзей. Гэта дадатковыя патокі людзей на мытны кантроль,

бываюць сітуацыі, калі людзі адмаўляюцца гэта зрабіць. У такіх выпадках на дапамогу прыходзіцца клікаць памежнікаў. Работы шмат, бо на мяжы з Беларуссю ёсць 16 КПП», — сказаў BNS прадстаўнік Дзяржаўнай харчова-ветэрынарнай службы Літвы Ёнас Мілюс.

 

Паводле яго слоў, тых, хто не пагодзіцца праходзіць дэзінфекцыю, не будуць пускаць у Літву.

Між тым па дапамогу ў Еўрапейскую Камісію ўжо звярнулася не толькі Літва, але і Латвія і Польшча.

Delfi.lt