З'явілася фота расійскіх танкаў, сцягнутых да мяжы з Украінай
На спадарожнікавыя здымкі Google Earth, зробленыя ў канцы лістапада, якія дэманструюць прыгарад Каменска-Шахцінскага ў Растоўскай вобласці, патрапілі «сотні расійскіх танкаў ля мяжы з Украінай», піша Defence Blog.
Вайсковая тэхніка размешчана ўсяго за 18 кіламетраў ад мяжы з Луганскай вобласцю, цытуе твіт Лента.ру. Акрамя сотняў танкаў, перш за ўсё Т-64 і Т-62М, на здымках можна разгледзець, у прыватнасці, некалькі тысяч вайсковых грузавікоў.
У канцы лістапада Пётр Парашэнка сваім указам увёў ваеннае становішча ў шэрагу рэгіёнаў Украіны, якія мяжуюць з Расіяй і Прыднястроўем — Вінніцкай, Луганскай, Мікалаеўскай, Адэскай, Сумскай, Харкаўскай, Чарнігаўскай, Херсонскай, Данецкай і Запарожскай абласцях, а таксама ва ўнутраных водах Азоўскага-Керчанскай акваторыі.
Defence Blog — найбуйнейшы незалежны сайт, прысвечаны вайсковым і абаронным тэхналогіям.
nn.by