Вуліцы сталіцы Бангладэш заліло чырвонай ад крыві вадой

Затопленыя ў выніку моцных дажджоў вуліцы сталіцы Бангладэш Даккі афарбаваліся ў чырвоны колер пасля маштабнага забою жывёл у гонар мусульманскага свята Курбан-байрам.

Фота: AP

Фота: AP


Гарадскія ўлады дазволілі жыхарам забіваць жывёлу толькі ў спецыяльна адведзеных месцах, аднак большасць гараджанаў не змаглі дабрацца да іх з-за ліўняў.
У выніку многія жыхары Даккі забівалі жывёл на падземных аўтамабільных стаянках, у гаражах і завулках, а кроў забітых жывёлаў сцякала на затопленыя вуліцы.
Па дадзеных бенгальскай службы Бі-бі-сі, за апошнія дні ў Даккі было забіта каля 100 тысяч жывёл.
Аднак гараджан зусім не шакуе відовішча крывавай вады на вуліцах, бо ў Даккі перыядычна здараюцца паводкі, а масавы забой жывёлы адбываецца кожны год.

Фота: AP

Фота: AP


Згодна мусульманскай традыцыі, мяса забітых кароў і коз дзеліцца паміж членамі сям'і, сябрамі і беднякамі, а вантробкі выкідваюцца.
Многія жыхары Даккі крытыкуюць сталічныя ўлады за дрэннае ўладкаванне дрэнажных сістэм, а таксама за дрэннае інфармаванне жыхароў аб месцах, дзе можна было забіваць жывёлу ў святочныя дні.
Паводле bbc.com