Ватыкан адмяніў «папскую таямніцу» для спраў аб сексуальным гвалце

Папа Рымскі Францыск адмяніў "папскую таямніцу", якая выкарыстоўвалася ў справах аб сексуальным гвалце з боку духавенства. Паводле новага дакумента, інфармацыя пра падобныя інцыдэнты можа агалошвацца, калі зламысніку прад'яўленыя абвінавачванні або пачаты судовы працэс, піша .

6e831b41_6313_4363_a2c7_d6284df09df9_w1023_r1_s.jpg


Папа Францыск таксама павялічыў да 18 гадоў верхні ўзроставы парог, з якога Ватыкан прызнае парнаграфію дзіцячай. У папярэднім выданні дакумента ад 2010 года гэты парог складаў 14 гадоў.
Дакументы апублікаваныя ў дзень нараджэння Папы Рымскага. У аўторак яму споўнілася 83 гады.
Новыя палажэнні трэба будзе ўхваліць Кангрэгацыі дактрыны веры, якая ў тым ліку займаецца злачынствамі, учыненымі святарамі-педафіламі.
У 2001 годзе папа Бэнэдыкт XVI увёў "папскую таемніцу", вышэйшую форму сакрэтнасці ў царкве на справы з сексуальным гвалтам з боку святароў. Ватыкан настойваў на тым, што такая канфідэнцыяльнасць неабходная для абароны недатыкальнасці прыватнага жыцця ахвяры, рэпутацыі абвінавачанага і цэласнасці кананічнага працэсу.
Аднак такая сакрэтнасць таксама дапамагала хаваць выпадкі педафіліі, перашкаджала следству і прыводзіла да маўчання ахвяр. Некаторыя з пацярпелых расцэньвалі "папскую таямніцу" як забарону на зварот у паліцыю, адзначае Associated Press.