Ва Украіну не пусцілі кнігі з рэкламай «русского боевого НЛП»

Дзяржкамтэлерадыё Украіны не дазволіла ўвесці з Расіі 5 тыс кніг па псіхалогіі.

Адзін са шматлікіх прыкладаў рэкламы НЛП-тэхналогій у Інтэрнэце.

Адзін са шматлікіх прыкладаў рэкламы НЛП-тэхналогій у Інтэрнэце.


У кнігах, якія былі спыненыя на мяжы, супрацоўнікі упраўлення выведкі узброеных сіл РФ рэкламуюць іншую кнігу аб "русском боевом НЛП".
Імпарцер, як паведамляе naviny.by, атрымаў станоўчую рэакцыю на выданне загадчыка кафедры паліталогіі Кіева-Магілянскай акадэміі А.П.Дзем'янчука і не звярнуў увагу на тэкст рэкламы. Акрамя іншага, у кнізе ствараецца станоўчы вобраз узброеных сіл РФ і метадаў вядзення гібрыднай вайны.
З 22 мая 2017 распаўсюднікі выдавецкай прадукцыі з Расіі, Крыма і ЛНР\ДНР мусяць атрымоўваць дазвол ад Дзяржкамрадыё на ўвоз. Ведамства выдала 17 752 дазволаў і 59 адмоваў. 
Даведка НЧ: НЛП - Нейралінгвістычнае праграмаванне. Напрамак у психалогии, заснаваны на капіраванни паводзіна людзей сувяззю між іх гаворкай\мімікай і  і поспехамі ў тых ці іншых сферах (звычайна, ва ўзаемных адносінах з іншымі людзьмі). НЛП не прызнаецца акадэмічнай супольнасцю і, як лічыцца, мае прызнакі псеўданавукі і ашуканства, аднак масава выкладаецца на трэнінгах і семінарах