Украінскія паліцэйскія 4 ліпеня апрануць новую форму (фота)
У Міністэрстве ўнутраных спраў Украіны адбылася прэзентацыя формы для новага паліцэйскага патруля. Аб новай форме распавяла інспектар патрульнай паліцыі.
Яна падкрэсліла, што «форма — ад аднаго з лепшых у свеце вытворцаў тактычнай формы «5,11» (ЗША). Форма ўніверсальная, з тэфлонавым пакрыццём, воданепрымальная. Форма вельмі зручная, гнуткая, ў ёй не горача летам і не халодна зімой».
Гадавы камплект формы будзе ўключаць у сябе пару галаўных убораў — фуражку і бейсболку. У зімовы камплект форменнага адзення ўвойдуць курткі і вязаныя шапачкі.
Амуніцыя новага паліцэйскага будзе складацца з пісталета «Форт-17», спецыяльнай кішэні для двух абойм да яго, а таксама гумовай дубінкі. На форменнай вопратцы прадугледжана магчымасць умацавання індывідуальнага жэтона паліцэйскага, а таксама нагруднай відэакамеры. Яна дае магчымасць весці запіс інфармацыі як у рэжыме відэа, так і ў рэжыме запісу аўдыё.
Акрамя таго, аснашчэнне паліцэйскага ўключае GPS-абсталяванне, што дазваляе адсочваць перамяшчэнне нарадаў і аператыўна кіраваць імі. Відэакамера працуе падчас зносін работніка паліцыі з грамадзянінам, якому паведамляецца аб ажыццяўленні запісу, а таксама ён папярэджваецца аб незаконнасці дачы хабару.
Закупку форменнага адзення для новых украінскіх паліцэйскіх па ўласнай ініцыятыве і выключна за ўласныя сродкі ажыццявілі ЗША. Пагадненне аб супрацоўніцтве паміж Украінай і ЗША было падпісана 18 сакавіка гэтага года.
24 чэрвеня ўрад зацвердзіў ўзоры формы новага паліцэйскага патруля. У Кіеве новая патрульная паліцыя пачне працаваць 4 ліпеня.
УНІАН, фота са старонкі ўFacebookміністра ўнутраных спраў Украіны Арсена Авакава