Украінскія навабранцы прыбылі ў Брытанію для падрыхтоўкі

Трэніроўкі праходзяць на чатырох базах мінабароны Брытаніі, іх дакладнае месцазнаходжанне не выдаецца.

wr_960_22.webp

Дзясяткі ўкраінскіх вайскоўцаў прыбылі ў Брытанію для праходжання спецыяльнай падрыхтоўкі. У адрозненне ад папярэдніх праграм, гэтая нацэлена на тое, каб даць неабходныя навыкі для паспяховых дзеянняў на перадавой навабранцам — гэта значыць людзям з мінімальным або нулявым досведам службы ў войску.
Па заявах украінскіх уладаў, Кіеў губляе да 200 салдат штодня. А значыць, падрыхтоўка падмацавання можа мець вырашальнае значэнне для ходу баявых дзеянняў у найбліжэйшай будучыні.
Брытанія прапанавала правесці «курс маладога байца» на сваёй тэрыторыі, каб рэкруты маглі рыхтавацца, не баючыся абстрэлаў з боку Расіі. Па задумцы Лондана, у бліжэйшыя паўгода праз гэтую праграму змогуць прайсці каля 10 000 украінскіх вайскоўцаў.
Трэніроўкі праходзяць на чатырох базах мінабароны Брытаніі, іх дакладнае месцазнаходжанне не выдаецца.
З 2015 па 2022 гады навучанне ў Вялікабрытаніі прайшлі каля 22 000 украінскіх вайскоўцаў.
Спецыяльныя курсы для ўкраінскіх вайскоўцаў таксама праводзяць у ЗША. Група старэйшых афіцэраў арміі і нацгвардыі Украіны навучаліся на базе Форт-Лівенворце ў Канзасе. На думку некаторых экспертаў, атрыманыя ў ЗША веды дапамаглі ўкраінскім военачальнікам арганізаваць эфектыўную абарону сваёй краіны на шэрагу напрамкаў.