Украіна. Данецк — другая сталіца?

Дастаткова вядомы ўкраінскі тэлевядоўца Вячаслаў Піхоўшэк прыдумаў, як вярнуць Данецк у склад Украіны.

v_kieve_otmetili_godovschin_28061_p0.jpg


На яго думку, сімпатыі на адрас Кіева ў Данбасе могуць узмацніцца, калі прапанаваць Данецку статус «другой сталіцы Украіны».

За прыклад, як мяркуе журналіст, можа быць узятая Паўднёва-Афрыканская Рэспубліка, дзе органы дзяржаўнай улады размяшчаюцца ў розных гарадах — Ёханесбургу і Прэторыі. Паўгода ўрад жыве ў адным горадзе, паўгода — у іншым. Падобная формула паўстала па ходзе гісторыі і з’яўляецца кампраміснай для вядучых палітычных сілаў у краіне.

Тую ж схему Піхоўшэк прапануе выкарыстоўваць ва Украіне. «Цяпер гэта можа здавацца фантастыкай, але калі б было дзве сталіцы, адной з якіх стаў бы Данецк, можа быць, гэта хаця б неяк збалансавала краіну», — кажа тэлевядучы. Пакуль рэакцыя на ініцыятыву не вельмі істотная, аднак яна, безумоўна, узмацніць лагер прыхільнікаў перагляду статусу Кіева як сталіцы. Шмат палітыкаў даўно заклікаюць перанесці сталіцу або хаця б нейкія міністэрствы ў іншыя гарады.

Паводле ўкраінскай прэсы