Украіна. Фільмы па-руску не патрэбныя
Украінская прэса канстатуе дзіўную рэч. Прайшоў месяц пасля таго, як Кабмін дазволіў дубляваць замежныя фільмы на рускую мову, аднак ніводны (!) фільм з рускім перакладам не выйшаў у пракат. Як і раней, мясцовыя студыі перакладаюць замежныя фільмы на ўкраінскую мову. Гэта пры тым, што патрабаванне рускага дубляжу, які ў свой час забаранілі «аранжавыя», было адным з выбарчых канькоў Партыі рэгіёнаў. На думку аматараў рускага перакладу, усё ўпіраецца ў пункт новага заканадаўства, які патрабуе, каб дубляж быў зроблены толькі ва Украіне.
Украінская прэса канстатуе дзіўную рэч. Прайшоў месяц пасля таго, як Кабмін дазволіў дубляваць замежныя фільмы на рускую мову, аднак ніводны (!) фільм з рускім перакладам не выйшаў у пракат. Як і
раней, мясцовыя студыі перакладаюць замежныя фільмы на ўкраінскую мову. Гэта пры тым, што патрабаванне рускага дубляжу, які ў свой час забаранілі «аранжавыя», было адным з выбарчых
канькоў Партыі рэгіёнаў. На думку аматараў рускага перакладу, усё ўпіраецца ў пункт новага заканадаўства, які патрабуе, каб дубляж быў зроблены толькі ва Украіне. Вялікім кампаніям быццам няма сэнсу
рабіць два пераклады на рускую мову — адзін для Расіі, а другі — для Украіны. Прыхільнікі ўкраінскага дубляжу наадварот лічаць, што адсутнасць рускага перакладу на рынку ёсць
паказчык таго, што ён не патрэбны. На іх думку, за пару гадоў існавання закона аб абавязковым дубляжы фільмаў на ўкраінскую мову мясцовы дубляж змог стаць на ногі. Магчыма і трэцяя версія —
кампраміс. Публіка сапраўды больш не цураецца ўкраінскіх назваў карцін у кінатэатрах, аднак калі меркаваць па шапіках гандляроў відэапрадукцыяй, дыскі аматары набываюць выключна на рускай мове. У
любым выпадку, запланаваны на восень новы закон аб мовах шмат што зменіць у цяперашняй сітуацыі.
Па матэрыялах украінскай прэсы