У парламенце Косава кінулі гранату падчас пасяджэння (фота, відэа)
Пасяджэнне перарвалася.
У парламенце Косава 8 кастрычніка адбыўся інцыдэнт. Падчас пасяджэння ў залу была кінута граната са слёзатачывым
газам.
Як паведамляе выданне kosovapress.com, адзін член парламента страціў прытомнасць.
Такім чынам апазіцыя выказала
пратэст супраць пагаднення з Сербіяй, якое было заключана пад эгідай ЕС і дае больш паўнамоцтваў рэгіёнам, дзе большасць насельніцтва складаюць сербы.
Як піша Reuters, прыстасаванне кінуў у залю адзін з апазіцыйных дэпутатаў, пасля гэтага будынак запоўніў слёзатачывы газ.