У Луганск прыбыла камісія следчых з Расіі
У Луганск з Расіі прыбыла камісія з сямі чалавек для расследавання інцыдэнту з п'янымі баевікамі.
Паводле аператыўных дадзеных, сярод мясцовых баевікоў пастаянна расце незадаволенасць фінансавым забеспячэннем, паведамляе УНІАН са спасылкай на прэс-цэнтр антытэрарыстычнай аперацыі.
"Як вынік пагаршаецца дысцыпліна, узнікае сацыяльнае напружанне, якое ўжо не кантралююць расійскія ваенныя дарадцы. Таму на часова непадкантрольнай Украіне тэрыторыі пастаянна ўзнікаюць надзвычайныя сітуацыі з удзелам бандытаў і грамадзянскага насельніцтва. Да прыкладу, 31 ліпеня ў пасёлку Юбілейнае Луганскай вобласці ўзброеныя бандыты ў стане алкагольнага ап'янення на БТРы дашчэнту разбілі два аўтамабілі мясцовых жыхароў, пасля чаго распачалі стрэляніну", — гаворыцца ў паведамленні.
Пры гэтым адзначаецца, што "для расследавання гэтага інцыдэнту ў Луганск нядаўна прыбыла камісія Расійскай Федэрацыі ў складзе сямі чалавек".
"Расійскія лялькаводы адкрыта размясціліся ў гатэлі "Дружба" і спрабуюць хоць неяк суняць ўласнаручна выгадаваных нелюдзяў. Аднак, усведамляючы бесперспектыўнасць гэтага працэсу, расіяне ўжо разглядаюць варыянты поўнага замяшчэння баевікоў кадравымі ваеннымі з Расіі, для якіх плануецца афармляць адпаведныя дакументы", — падкрэслілі ў прэс-центры АТА.
Як паведамляў "НЧ", начальнік Галоўнага следчага ўпраўлення Службы бяспекі Украіны Рыгор Астафійчук заявіў, што "прысутнасць 3 500 расійскіх вайскоўцаў даказана дакументальна".
«Гэта пацверджана рэчавымі доказамі, фактычнымі дадзенымі, паказаннямі», — дадаў Астафійчук.
Ён таксама адзначыў, што цяпер працягваецца экспертыза.
У сваю чаргу галоўны ваенны пракурор Анатоль Маціас адзначыў, што загад на ўварванне ва Украіну асабіста быў аддадзены начальнікам Генштаба ВС РФ падначаленым камандзірам 24 жніўня 2014 года, і ён быў рэалізаваны трыма батальённа-тактычнымі групамі, асабісты склад — больш за 3,5 тысячы чалавек, каля 60 танкаў, 320 БМД, 60 гармат.