Дуда выступіў за прамы ўдзел Польшчы ў мірных перамовах па Украіне

Новаабраны кіраўнік Польшчы выступае за шырокую канфэрэнцыю па пытанні Украіны.



508d39524.jpg

Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда, які прыступіць да сваіх абавязкаў пасля інаўгурацыі заўтра, 6 жніўня, выказаўся за прамое прыцягненне Польшчы і іншых дзяржаў да пытання мірнага ўрэгулявання ва Украіне. Паводле яго слоў, каб забяспечыць устойлівы мір ва Украіне, неабходна ўжо зараз мяняць фармат перамоваў з "нармандскага" пры ўдзеле толькі двух пасярэднікаў на больш шырокую "канферэнцыю".

"Спадзяюся, што гэтыя размовы будуць праводзіцца з удзелам Польшчы і іншых суседзяў Украіны. Працяглы мір можа забяспечыць толькі шырокая мірная канферэнцыя", — заявіў Дуда у інтэрв'ю Польскаму агенцтву друку.

Пры гэтым Дуда выказаў асцярогу, што некаторыя зацікаўленыя бакі гатовыя пакінуць канфлікт ва Украіне замарожаным. “Сітуацыя, да якой трэба імкнуцца, — гэта аднаўленне старых межаў, таму што яны былі гарантыяй еўрапейскага парадку", — падкрэсліў Дуда.

www.radyjo.net