У Кітаі правялі першую ў свеце аперацыю па памяншэнні галавы (ФОТА)

Кітайскія хірургі ў шпіталі Second People's Hospital ў правінцыі Юньнань правялі першую ў свеце аперацыю па перасадцы надрукаванай на 3D-прынтары чарапной каробкі дзіцяці, якое пакутуе на гідрацэфалію, паведамляе Naked Science са спасылкай на партал «Жэньмінь жыбао».



Пацыентам медыкаў стала трохгадовая Ханна (Хань Хань), памеры чарапной каробкі якой з-за гідрацэфаліі перавысілі звычайныя ў тры-чатыры разы. Па дадзеных лекараў, 85% ад аб'ёму мозгу дзіцяці займала вадкасць.
Праблема заключалася ў тым, што з-за ціску вады на мозг маленькай пацыенткі маглі паўстаць сур'ёзныя ўскладненні — ад слепаты да пашкоджання органа. Таму дзяўчынцы перасадзілі новы чэрап, які дазваляе пазбегнуць гэтага. Спецыяльную чэрапную скрынку спецыялісты стварылі на 3D-прынтары. У выніку, як відаць на фотаздымках, памеры галавы дзіцяці зменшыліся.
Раней медыкі ў ЗША ўжо праводзілі аперацыі па перасадцы пацыентам частак чарапной каробкі, надрукаваных на 3D-прынтары, аднак, па словах кітайскіх спецыялістаў, поўная замена чарапной каробкі ў КНР была праведзена ўпершыню.
Паводле інфармацыйнага агенцтва "Інтэрфакс"