У Егіпце будзе пабудаваная новая сталіца
Яе плануюць стварыць у пустыні ў 45 кіламетрах на ўсход ад Каіра.
Міністр жыллёвага будаўніцтва Мустафа Мадбулі выступіў з прэзентацыяй інвестыцыйнага праекта на канферэнцыі ў Шарм эш-Шэйху. Неабходнасць новай сталіцы ўлады тлумачаць перанасяленне Каіра, у
якім жывуць 20 мільёнаў чалавек, а праз 40 гадоў жыхароў будзе ўдвая больш.
Па словах міністра, новая сталіца будзе разлічана на насельніцтва ў 5 мільёнаў чалавек. Першую ступень праекта плануюць рэалізаваць за сем гадоў. Меркаваны кошт пачатковай стадыі будаўніцтва -
45 мільярдаў даляраў.
Паводле "Эхо Москвы"