У ААН падрыхтавалі план гуманітарнай дапамогі Украіне

 Цяпер ёсць папярэдні план гуманітарнай дапамогі для Украіны, на які ААН запытвае ў донараў 33 300 000 долараў. Ён прадугледжвае забеспячэнне гуманітарнай падтрымкі, да прыкладу, у галіне водазабеспячэння і санітарыі, забеспячэння жыллём, аховы здароўя і адукацыі.



zahruzieno_1_.jpg

Намеснік Генеральнага сакратара ААН Валеры Амос заклікае бакі канфлікту ў Украіне памятаць пра пакуты мірнага насельніцтва. У ходзе візіту ў краіну яна правяла сустрэчы з прадстаўнікамі ўрада.

"На сённяшні дзень у нас ёсць папярэдні план гуманітарнай дапамогі для Украіны, на які мы запытваем у донараў 33 300 000 долараў. Ён прадугледжвае забеспячэнне гуманітарнай падтрымкі, да прыкладу, у галіне водазабеспячэння і санітарыі, забеспячэння жыллём, аховы здароўя і адукацыі", — адзначыла Валеры Амос. Яна падкрэсліла, што калі сітуацыя будзе пагаршацца, гэты план давядзецца перагледзець, паведамляе Цэнтр навін ААН.

Валеры Амос сустрэлася ў Кіеве з прэм'ер-міністрам Украіны, яго намеснікам і шэрагам афіцыйных асоб. Яна станоўча ацаніла вынікі перамоваў пра тое, як урад разам з ААН можа задаволіць гуманітарныя патрэбы людзей.

Яна звярнулася да бакоў канфлікту з заклікам памятаць, што ў сітуацыі ўзброенага супрацьстаяння больш за ўсё пакутуюць простыя людзі.

"Калі ласка, не забывайце пра людзей, пра іх трэба думаць у першую чаргу, — адзначыла Валеры Амос. — Я спадзяюся, што палітычныя перамовы дапамогуць дамагчыся паўзы ва ўзброеных дзеяннях і спынення агню".

Валеры Амос прабудзе ў Украіне да 24 жніўня.