У ЗША тры снежныя барсы памерлі ад каронавіруса ў заапарку Лінкальна
У ЗША тры снежныя барсы памерлі ў дзіцячым заапарку горада Лінкальн (штат Небраска) ад ускладненняў, выкліканых каронавірусам. Аб гэтым піша Associated Press.
У заапарку COVID-19 таксама заразіліся два суматранскія тыгры, якім удалося паправіцца. Іх, як і памерлых снежных барсаў, пачалі лячыць у мінулым месяцы.
Заапарк застаецца адкрытым для наведвальнікаў і працягне прымаць іх з улікам санітарных патрабаванняў.
Снежны барс унесены ў Чырвоны спіс Міжнароднага саюза аховы прыроды і мае статус рэдкага або знікаючага віду ва ўсіх 12 краінах, дзе жыве: Расіі, Манголіі, Кітаі, Казахстане, Афганістане, Індыі, Кіргізіі, Непале, Пакістане, Таджыкістане, Узбекістане.