У Турцыі жанчыны выйшлі на марш супраць абмежаванняў у вопратцы

У Стамбуле сотні жанчын выйшлі на марш пратэсту супраць гвалту і патрабаванняў апранацца больш традыцыйна. 

istanbul_vs.jpg


Пра гэта паведамляе Reuters. Як адзначае агенцтва, пратэстоўцы скандавалі лозунгі і трымалі вешалкі з джынсавымі шортамі, якія некаторыя мужчыны называюць непрымальным адзеннем.
Адзначаецца, што ў акцыі пратэсту таксама прынялі ўдзел прадстаўнікі сэксуальных меншасцяз і трансгендэры — улады Стамбула ў канцы чэрвеня забаранілі ім праводзіць свой марш.


Па словах пратэстуючых, у апошні час у Турцыі пачасціліся выпадкі маральнага і фізічнага гвалту ў адносінах да жанчын з-за іх вонкавага выгляду. Агенцтва прыводзіць прыклад Асены Меліс Саглам, збітай мужчынам у аўтобусе за тое, што яна насіла шорты падчас святога для мусульман месяца Рамадан. Падобны выпадак, як адзначае Reuters, адбыўся з Айзегюль Тэрзі — мужчына таксама напаў на яе з-за таго, што яна насіла шорты.