У СААЗ папярэдзілі, што другі год пандэміі «можа быць нават больш цяжкім»
Другі год пандэміі каронавіруснай інфекцыі можа аказацца больш цяжкім, чым першы, заявіў дырэктар праграмы Сусветнай арганізацыі аховы здароўя (СААЗ) па надзвычайных сітуацыях Майкл Раян.
Яго выступ транслявалі ў твітэры арганізацыі, паведамляе meduza.io.
«Мы ідзем на другі год, ён можа быць нават больш цяжкім, улічваючы дынаміку перадачы і некаторыя праблемы, якія мы бачым», — сказаў Майкл Раян.
Па словах Раяна, у Паўночным паўшар'і, перш за ўсё ў Паўночнай Амерыцы і ў Еўропе, СААЗ назірае «ідэальны сезонны шторм», калі людзі з-за холаду часцей заходзяць унутр памяшканняў, што ўзмацняе сацыяльнае змяшэнне. Гэта павялічвае распаўсюджванне віруса ў многіх краінах, адзначыў прадстаўнік СААЗ.
Тэхнічны кіраўнік СААЗ па рэагаванні на COVID-19 Марыя Ван Керкхове ў той жа час папярэдзіла, што пасля навагодніх святаў у некаторых краінах сітуацыя з распаўсюджваннем каронавіруса можа пагоршыцца.
Раней СААЗ у сваёй штотыднёвай справаздачы адзначыла, што тыдзень з 4 па 10 студзеня колькасць выяўленых выпадкаў заражэння каронавірусам вырасла на рэкордныя пяць мільёнаў. Да гэтага два тыдні назіралася зніжэнне выяўленых выпадкаў.
За тыдзень з 4 па 10 студзеня ў свеце зарэгістравалі 85 тысяч смерцяў ад каранавіруса. На мінулым тыдні 51% усіх выяўленых выпадкаў заражэння каронавірусам і 45% усіх смерцяў прыйлося на Паўночную і Паўднёвую Амерыку.