У Расіі праходзяць мітынгі памяці забітых неанацыстамі. Ёсць затрыманыя
Сёння ў Маскве і Санкт-Пецярбургу адбываюцца мітынгі памяці
адваката Станіслава Маркелава і журналісткі Анастасіі Бабуравай, забітых
рускімі неанацыстамі роўна 10 год таму, піша Медуза.

У Маскве паліцыя затрымала чатырох чалавек на дазволенай акцыі. Адзін з затрыманых, Ілля Ясін, сказаў, што яго затрымалі з-за вясёлкавага сцягу. Па словах іншага затрыманага, Мікалае Крэтава, паліцэйскі сказаў яму пры затрыманні: "Была б мая воля, я б цябе забіў", у аўтазаку яго некалькі разоў ударылі.
Таксама некалькі чалавек былі затрыманыя на несанкцыянаванай акцыі ў Санкт-Пецербургу.
Адказнасць за забойства Станіслава Маркелава і Анастасіі Бабуравай узялі на сябе сябры арганізацыі "БОРН" (Баявая арганізацыя рускіх нацыяналістаў). Яе ўдзельнікі Мікіта Ціханаў і Яўгенія Хасіс атрымалі за двайное забойства пажыццёвае зняволенне і 18 год турмы суадносна.



Фота: Лентач