У Нідэрландах стварылі прыладу для распазнання катоў

У Нідэрляндах праграміст Аркайц Гары стварыў адмысловую прыладу, якая дазваляе распазнаць морду ката з тысячы іншых. 

cats_eyes_2671903_1280.jpg


Выданне Motherboard адзначае, што прылада выраблена з невялікай фотакамеры і праграмнага забеспячэння для дэтэкцыі руху, піша liga.net.
Ідэя стварэння прылады з'явілася пасля таго, як на працягу некалькіх гадоў назірання за катом, які наведваўся да яго ў двор, мужчына вырашыў высветліць, бадзяжны ён ці камусьці належыць. Пазней ён даведаўся, што кот па мянушцы Бобіс належаць яго суседу.
"Бобіс прыходзіў у наш дом у канкрэтны час, таму мы хацелі атрымліваць апавяшчэнні, калі ён побач, каб адкрываць яму заднія дзверы", — сказаў распрацоўшчык.
Спецыяльна для гэтага ён пачаў распрацоўваць сістэму распазнання морды ката.
"Калі камера фіксуе рух ката, то яна фатаграфуе яго і адпраўляе фатаграфію ў бясплатную платформу распазнання малюнкаў. Сістэма параўноўвае фатаграфію, зробленую кампутарам, з іншымі фотаздымкамі ката, якія былі загружаныя распрацоўшчыкам. Калі сістэма распазнае ката, то Гары атрымлівае ад яе ў мессэнджар Slack паведамленне "адчыні дзверы", — адзначаецца ў паведамленні.
Кошт распрацоўкі склаў каля 50 долараў, а на яе стварэнне спатрэбілася некалькі гадзін.