У Маскве сёння пачынаецца суд па справе аб забойстве Барыса Нямцова

У панядзелак, 25 ліпеня, у Маскоўскім абласным ваенным судзе пачынаеццапрацэс па справе аб забойстве расійскага палітыка Барыса Нямцова, перадае агенцтва Росбалт.

Фота: Reuters

Фота: Reuters


Абвінавачанымі па справе праходзяць Заур Дадаеў, Анзор і Шадзід Губашавы, Тэмірлан Эскерханаў і Хамзат Бахаеў. Ім выстаўленыя абвінавачанні ў забойстве, учыненым арганізаванай групай, паводле найму, а таксама ў незаконным набыцці, перадачі, захоўванні, перавозцы і нашэнні агнястрэльнай зброі і боепрыпасаў, учыненых арганізаванай групай.
Непасрэдным забойцам Нямцова следства лічыць Заура Дадаева. Братоў Губашавых і Эскерханава вінавацяць у датычнасці да злачынства.
Судовае пасяджэнне 25 ліпеня будзе праходзіць у закрытым рэжыме. Чакаецца, што абвінавачаныя пацвердзяць сваю просьбу аб судзе прысяжных.
Барыс Нямцоў быў застрэлены ў ноч на 28 лютага 2015 года ў цэнтры Масквы.
euroradio.by