У Мадрыдзе распачаўся фэстываль кепскага кіно
Характэрнай рысай фільмаў з'яўляецца тое, што яны выклікаюць у гледача цалкам іншую рэакцыю, чым планавалася.
Да нядзелі ў цэнтры іспанскай сталіцы будуць паказаныя 19 фільмаў, якія, як гаворыць дырэктар фэстывалю Карлас Палэнсія, настолькі кепскія, што ажно здаюцца добрымі.
Зняты ў Барселоне індыйскі фільм «Action Jackson» расказвае пра злачынную групоўку, якая змагаецца ў рытме румбы. У сваю чаргу зняты больш за дзесяць гадоў таму фільм «Doomed» павінен быў быць жахам пра зомбі. Аднак калі на экранах паяўляюцца крыважэрныя персанажы, то публіка пачынае смяяцца.
Карлас Палэнсія гаворыць, што рысай фільмаў на фэстывалі з'яўляецца тое, што яны выклікаюць у гледача цалкам іншую рэакцыю, чым планавалася. «Мы шукаем камедыі, якія паявіліся выпадкова», — гаворыць дырэктар фэстывалю.
Амаль усе стужкі на фэстывалі можна паглядзець бясплатна. Гледачы плацяць толькі за тыя фільмы, на паказ якіх запрошаныя рэжысёр ці акторы. Фільмы паказваюць у арыгінале, паколькі пераклад знішчыў бы непланаваныя няўдачы падчас здымкаў — пераконваюць арганізатары фэстывалю.
Польскае радыё