У Індыі дзве ракі прызналі жывымі істотамі
Цяпер забруджванне гэтых вадаёмаў будзе класіфікавацца як нанясенне шкоды чалавеку.

Рака Ганг. Фота: Wikimedia Commons
У Індыі Высокі суд штата Утаракханд прызнаў рэкі Ганг і Ямуна юрыдычнымі асобамі і жывымі істотамі, паведамляе Корреспондент.net.
Штат Утаракханд размешчаны ў Гімалаях, дзе знаходзяцца вытокі дзвюх рэк. Таму захоп гэтых берагоў святых рэк і іх забруджванне з'яўляюцца вялікімі праблемамі для штата.
Суд пастанавіў, што рэкі з'яўляюцца "юрыдычнымі і жывымі істотамі, якія маюць статус легальнай асобы з усімі правамі і абавязкамі, што з гэтага вынікаюць".
Такім чынам, цяпер забруджванне гэтых вадаёмаў будзе класіфікавацца як нанясенне шкоды чалавеку.