У Германіі падалі скаргу генпракурору на супрацоўнікаў спецслужб Беларусі

Еўрапейскі цэнтр канстытуцыйных правоў і правоў чалавека (ECCHR) разам з Сусветнай арганізацыяй супраць катаванняў (OMCT) падалі скаргу генеральнаму пракурору Германіі супраць шасцярых высокіх прадстаўнікоў служб бяспекі Беларусі. Скарга тычыцца злачынстваў супраць чалавечнасці, паведамляе «Радыё Свабода».

Затрыманні ў Мінску. Ілюстрацыйнае фота spring96.org

Затрыманні ў Мінску. Ілюстрацыйнае фота spring96.org


У скарзе ўтрымліваецца інфармацыя пра злачынствы з боку служб бяспекі ў Беларусі пасля 9 жніўня 2020 года, у тым ліку пра масавыя затрыманні, катавані, зьнікненьні людзей, сэксуальны гвалт і палітычны пераслед. Такія злачынствы могуць разглядацца ў Германіі паводле прынцыпу ўніверсальнай юрысдыкцыі.
«Мы разлічваем на тое, што распачнецца папярэдняе вядзенне з боку федэральнага пракурора супраць адказных, бо не прадбачыцца расследавання гэтых парушэнняў міжнароднага права ў самой Беларусі. Пацярпелыя павінны мець магчымасць ажыццявіць свае правы, а Германія павінна адыграць у гэтым вядучую ролю. Атрыманне доказаў таксама павінна ўзмацніць еўрапейскі падыход да крымінальнага пераследу, а таксама захады ў рамках ААН», — патлумачыў прадстаўнік ECCHR Андрэас Шулер.