У Францыі фермеры ратуюць вінаград ад маразоў гарэлкамі
У Францыі анамальныя халады знішчаюць ураджай вінаграду. Фермеры спрабуюць сагрэць вінаграднікі гарэлкамі/

Французскія фермеры падлічваюць шкоду ад небывалых маразоў, якія прыйшлі ў 10 з 13 рэгіёнаў краіны і знішчылі значную частку ўраджаю. Як паведамляюць мясцовыя СМІ, улады абяцаюць фінансавую дапамогу фермерам.
Некаторыя вінаробы страцілі да 90% будучага ўраджаю. Ён можа стаць найменшым за апошнія 40 гадоў.
Па начах тэмпература паветра апускалася да -8 градусаў, пахаладанне стала асабліва пагібельным, таму што прыйшло адразу пасля рэзкай адлігі. Вінаробы спрабавалі захаваць расліны, запальваючы свечкі ў вінаградніках. З-за гэтага ў некаторых раёнах Францыі назіраўся смог.
Неўраджаю чакаюць таксама фермеры, якія вырошчваюць яблыкі, абрыкосы, карняплоды і некаторыя збожжавыя.
nn.by