У Данецку «добраахвотнікаў» ловяць па вуліцах
Як паведамляюць мясцовыя жыхары, у Данецку актыўна ідзе абвешчаная напярэдадні мабілізацыя.
Але не ўсе хочуць стаць пад штандары «дэнээраўскага» войска. Як «Новаму часу» распавёў жыхар Данецка, адразу пасля абвяшчэння мабілізацыі некаторыя пачалі адключаць мабільныя тэлефоны. Але ад нядзелі сутыкнуліся з мабілізацыяй проста з вуліцы — без вялікай увагі да стану здароўя прызыўнікоў адпраўляюць у казармы з абяцаннем праз тыдзень навучання адправіць на перадавую.
Таксама стала вядома, што супрацоўнікаў бюджэтных установаў схіляюць да «добраахвотна-прымусовай» эвакуацыі цягам двух дзён, што часам выклікае адкрытае абурэнне.