У цэнтры Львова аўто пратараніла натоўп людзей. Ёсць ахвяры

Адна жанчына загінула, іншую пацярпелую забрала карэта хуткай дапамогі.

1428988_1471877.jpg


У нядзелю, 18 чэрвеня, аб 11:00 у Львове на плошчы Саборнай каля Царквы Святога Андрэя аўто Land Cruiser уехала ў натоўп людeй і пeракулілася. У гэты час у царкве скончылася служба і людзі выходзілі на вуліцу. Па дадзеных паліцыі, адна жанчына загінула на месцы, яшчэ адну забрала хуткая.
Як патлумачыла ZAXID.NET прэс-сакратар Галоўнага ўпраўлення паліцыі ў Львоўскай вобласці Святлана Дабравольская, кіроўца аўто выйшаў са службы ў царкве, сеў за руль і не даў рады кіраванню.


«Як распавёў кіроўца, 49-гадовы львавянін, 11:00 ён з жонкай выйшаў з царквы і сеў за стырно. Па невядомых яму прычынах аўто павялічыла хуткасць, ён не справіўся з кіраваннем, праехаў 15 метраў па тратуары і здзейсніў наезд на людзей. Адна жанчына загінула», — дадала Святлана Дабравольская.
Праз некалькі хвілін на месца здарэння прыбыла паліцыя і ратавальнікі ДСНС Львоўшчыне, якія адключылі акумулятарныя батарэі аўто, каб пазбегнуць узгарання.
Кіроўца і яго жонка ў выніку ДТЗ не пацярпелі. Каб высветліць прычыны наезду, паліцыя правядзе экспертызу аўто. Зараз вырашаецца пытанне адкрыцця крымінальнай справы.
Фота Ірыны Рэвуновай, Мар'яны Вярбоўскай, 24 канал