У Батумі прайшла акцыя салідарнасці з палітвязнямі (фота, відэа)
У грузінскім Батумі 28 лістапада нагадалі пра беларускіх палітзняволеных.
Каля 30 беларусаў сабраліся ля ўніверсітэцкага фантана, каб выказаць сваю салідарнасць з тымі, хто знаходзіцца ў беларускіх турмах па палітычных матывах. Яны трымалі ў руках партрэты палітзняволеных, нацыянальныя сцягі, а таксама спісы з імёнамі вязняў сумлення.
Удзельнікі акцыі заклікалі да вызвалення беларускіх палітычных зняволеных. Многія казалі, што хочуць вярнуцца ў Беларусь, як толькі будзе такая магчымасць. Але пакуль на радзіме для іх застаецца вялікай верагоднасць папоўніць спіс вязняў рэжыму Лукашэнкі.
На сённяшні дзень у Беларусі палітзняволенымі прызнаныя 888 чалавек.