27 лістапада — Дзень салідарнасці з беларускімі палітвязнямі. Далучайцеся!
27 лістапада Днём салідарнасці з беларускімі палітычнымі зняволенымі абвясціла Святлана Ціханоўская, паведамляюць праваабаронцы.
Яна заклікала праводзіць розныя акцыі ў падтрымку вязняў і пісаць ім лісты і паштоўкі.
З гэтай нагоды Літоўскі МЗС сумесна з праваабаронцамі «Вясны» зладзіў кампанію падпісання паштовак — #FreedomLetters.
У акцыі прынялі ўдзел віцэ-міністр замежных спраў Мантас Адаменас, былая часовая павераная ў справах Літоўскай Рэспублікі ў Беларусі Аста Андрыяўскене, былы міністр абароны і былы міністр замежных спраў Лінас Лінкявічус, дэпутат Нацыянальнага сходу Францыі П’ер-Аляксандр Англад і пасол Францыі ў Беларусі Нікаля дэ Лакост, пасол ЗША ў Беларусі Джулія Фішэр ды іншыя.