Турэцкія археолагі сцвярджаюць, што знайшлі магілу Мікалая Цудатворца
Турэцкія археолагі паведамілі, што меркавана знайшлі месца пахавання Мікалая Цудатворца. На Захадзе яго завуць Святым Мікалаем, а таксама ведаюць як Санта Клауса.
Тыя ж мошчы, якія знаходзяцца ў італьянскім Бары, належаць іншаму чалавеку, кажуць турэцкія эксперты.
Паведамляецца, што непашкоджаная грабніца знайшлася ў падземных памяшканнях царквы Святога Мікалая ў раёне турэцкага Дэмрэ, у паўднёва-заходняй правінцыі Анталья.
Невялікі горад Дэмрэ быў пабудаваны на руінах старажытнага Лікійскага горада Міра (Міры), дзе Святы Мікалай меркавана жыў у чацвёртым стагоддзі.
Царква Святога Мікалая ў Дэмрэ — яго галоўная турыстычная славутасць і папулярнае месца паломніцтва хрысціян. Археалагічныя работы ідуць там ужо 20 гадоў.
«Храм у падзямеллі царквы дайшоў да нашых дзён у добрым стане, — распавёў турэцкай газеце «Хюррыет» Джэм Карабайрам, загадчык ў Анталлі геадэзіі і помнікаў. — Думаем, што шкоды яму не нанесена. Але туды складана зайсці, бо на ўваходзе пакладзена мазаіка . Спачатку яе трэба даследаваць кавалачак за кавалачкам, і толькі потым аглядаць пахаванне».
Пры даследаванні грабніцы навукоўцы выкарыстоўваюць кампутарную тамаграфію і гео-радар. Работы набліжаюцца да завяршэння.
Чые мошчы прывозілі ў Расію?
Лічыцца, што вялікую частку мошчаў у 1087 годзе з заваяванай цюркскай дынастыяй Сельджукідаў Міры забралі італьянскія купцы.
Меншая частка засталася там, і пазней іх забралі венецыянцы. Зараз гэтая частка захоўваецца ў каталіцкім касцёле святога Мікалая на востраве Лідо ў Венецыі.
Да гэтага часу лічылася, што большая частка мошчаў Святога Мікалая, прывезеная купцамі ў Італію, захоўваецца ў італьянскім горадзе Бары.
У маі 2017 года ўпершыню за 930 гадоў мошчы, якія захоўваліся ў Бары, вывезлі за межы горада. Іх адправілі ў Расію, дзе з жадаючых прыкласціся да іх выстраіліся вялізныя чэргі.
Джэм Карабайрам ў каментары газеце «Хюррыет»таксама паведаміў, спаслаўшыся на экспертаў, што пры вывучэнні старадаўніх папер знайшліся сведчанні таго, што мошчы ў Бары належалі іншаму святару.
Мікалай з Патару (Святы Мікалай) быў біскупам у Мірах. Пасля яго смерці ў 343 годзе на месцы яго магілы пабудавалі базіліку, а ў пачатку дзевятага стагоддзя — царкву.
У масавай культуры Святы Мікалай увасобіўся ў вобразе Санта Клаўса, які дорыць дзецям падарункіДабрыня Святога Мікалая засталася легендай у стагоддзях, і была папулярызаванай ў культуры ў вобразе Святога Мікалая, які дорыць дзецям падарункі.
Галандцы ў Амерыцы прыдумалі іншую версію пад імем Сінтаклаас, і там ужо распаўсюдзілася імя Санта Клаўс, якое шырока выкарыстоўваецца сёння.
Расійскі Дзед Мароз са Святым Мікалаем не звязаны — гэта казачны персанаж, правобраз якога бярэ пачатак са славянскай міфалогіі.
Паводле bbc.com