Сванідзэ і Шаўчэнка пабіліся ў жывым эфіры, абмяркоўваючы Сталіна (відэа)
Журналісты Максім Шаўчэнка і Мікалай Сванідзэ пабіліся падчас прамога эфіру на радыёстанцыі «Комсомольская правда», паведамляе «Радыё Свабода».
Відэа апублікавана на YouTube-канале радыёстанцыі.
Адзначаецца, што апаненты абмяркоўвалі пытанне «Ці з'яўляецца сталінізм хваробай, якую трэба лячыць».
Шаўчэнка заявіў, што Сванідзэ «плюе на магілы» савецкіх салдат. У адказ на гэта Сванідзэ назваў яго «мярзотнікам» і заявіў, што яму трэба «даць па мордзе». Пасля гэтага паміж чальцамі Савету правоў чалавека пры прэзідэнце Расіі пачалася бойка.