Студэнты кіеўскага ўніверсітэта абвяшчаюць бестэрміновую галадоўку
Студэнты кіеўскага нацыянальнага ўніверсітэта імя Тараса Шаўчэнкі з серады, 15 студзеня, абвяшчаюць персанальную бестэрміновую акцыю галадоўкі. Пра гэта гаворыцца ў афіцыйнай студэнцкай групе ў “ВКонтакте”.
Па словах студэнтаў, іх галоўнае патрабаванне — адклікаць прадстаўнікоў Дзяржаўнай інспекцыі навучальных устаноў Украіны, якія ў перыяд з 11 па 25 студзеня праводзяць пазапланавую праверку кіеўскіх ВНУ.
Прысутнасць Дзяржаўнай інспекцыі навучальных устаноў студэнты бачаць як рэпрэсіі ў дачыненні да тых, хто падтрымлівае Еўрамайдан.
"Студэнтынемаюцьмагчымасціпаўнавартасна адказацьнапытанні,паколькіхвалююццаіадчуваюцьмаральна-псіхалагічныцісктрэціх асоб.Таксамастудэнтыбачацьангажаванасцьінспекцыі,аказваюцьціскнавыкладчыкаўпадчаспрыёмуіспытаў.Гэтапрыводзіцьдазменыпрынцыпуправядзенняіспытаўбезпапярэджання", — заявілі студэнты.
Студэнты патрабуюць ад Міністэрства адукацыі і навукі Украіны неадкладна адклікаць Дзяржаўную інспекцыю навучальных устаноў Украіны і не дапушчаць далейшага ціску на студэнтаў, якія адстойвалі свае канстытуцыйныя правы на мірных акцыях пратэсту.
Паведамляецца, што акцыя пачнецца 15 студзеня ў 13:00 каля помніка Тарасу Шаўчэнку.