Кіеўскія медыкі панічна рыхтуюцца да наплыву пацыентаў

Кіеўскі шпіталь № 18 рыхтуецца да наплыву пацыентаў гэтай ночы. Пра гэта напісала пісьменніца Ірэна Карпа на сваёй старонцы ў Facebook.



razhon_maidanu.jpg

«Толькі што з бальніцы нумар 18 патэлефанавала сяброўка, якая там ляжыць. Кажа, што панічна ва ўсе палаты і калідоры дастаўляюцца ложкі. Рыхтуюцца да небывалай колькасці пацыентаў. І суседка па палаце, працаўніца праўладнага тэлеканала, кажа, што гэтай ноччу на плошчу замест аднаго пашлюць чатырох аператараў», - напісала яна.
Нагадаем, народны дэпутат Анатоль Грыцэнка апублікаваў магчымы план штурму Майдана. Кіраўнік сіл народнай самаабароны Майдана Андрэй Парубій таксама абвясціў усеагульную мабілізацыю ў сувязі з магчымым сілавым разгонам мітынгу ў бліжэйшыя дні.
Як вядома, Партыя рэгіёнаў і кампартыя вызвалілі ад крымінальнай адказнасці «беркутаўцаў», якія збілі людзей на Майдане 30 лістапада і на Банкавай 1 снежня мінулага году.
gazeta.ua