Страляніна ў Харкаве ля заводу «Турбаатам»

Увечары 31 жніўня ва ўкраінскім Харкаве каля галоўнага корпусу завода «Турбаатам» адбыўся канфлікт паміж дзвюмя групамі людзей колькасцю больш 20 чалавек.

Фота: Корреспондент.net

Фота: Корреспондент.net

Пра гэта паведаміла прэс-служба Галоўнага ўпраўлення Нацыянальнай паліцыі ў Харкаўскай вобласці.

Па словах намесніка начальніка мясцовага следчага ўпраўлення Андрэя Шарніна, прыналежнасць удзельнікаў канфлікту да якіх-небудзь арганізацый пакуль не вызначана.

Цягам сутычкі прымянялася траўматычная і агнястрэльная зброя. Жыхара Харкава 1992 года нараджэння з агнястрэльнымі ранамі грудной клеткі і абедзвюх ног у цяжкім стане даставілі ў шпіталь.

„Вечерний Харьков” піша, што ў канфлікце на вуліцы Энергетычнай у раёне парка Арцёма ўдзельнічала каля 40 чалавек. Сярод іх — людзі ў камуфляжнай форме.

Паводле звестак выдання, на месцы падзеі нікога не затрымалі.


Беларускае Радыё Рацыя