Страляніна на чыгуначнай станцыі пад Мюнхенам
На чыгуначнай станцыі побач з Мюнхенам невядомы ўчыніў страляніну, некалькі чалавек параненыя, у тым ліку жанчына-паліцэйскі.
Страляніна здарылася на станцыі “Unterfoehring”, гаворыцца ў паведамленні паліцыі ў "Твітары".
"Некалькі чалавек" атрымалі агнястрэльныя раненні падчас страляніны на станцыі, заявілі ў паліцыі. Цяжка параненая жанчына-паліцэйскі. Адзін чалавек быў затрыманы, удакладнілі ў паліцыі.
Раней агенцтва “Франс прэс” паведамляла, што пакуль дакладна не ўстаноўлена, хто быў паранены — паліцыянт або сам нападнік.
Месца здарэння зараз ачэплена.
Радыё Баварыі паведаміла, што, магчыма, інцыдэнт носіць не тэрарыстычны, а крымінальны характар.
"Няма ніякай небяспекі для людзей", — заявіў пазней прадстаўнік паліцыі.
Паводле ВВС