Спікер Меркель: Адмена санкцый супраць Расіі цяпер немагчымая

Пасля заявы аб прызнанні выбараў у самаабвешчаных «ДНР» і «ЛНР» магчымасць адмены санкцый супраць РФ выключаная.



seibert_merkel.jpg

Ангела Меркель і Штэфан Зайберт
Пра гэта заявіў афіцыйны прадстаўнік канцлера ФРГ Штэфан Зайберт.
«Цалкам незразумела тое, што ў Расіі раздаюцца афіцыйныя заявы, у якіх гаворыцца пра павагу і нават прызнанне так званых выбараў», — сказаў Зайберт.
Нямецкае выданне TagesSpiegel са спасылкай на брыфінг Зайберта паведамляе, што ў сітуацыі, якая склалася на паўднёвым усходзе Украіны, выключаецца магчымасць адмены Еўрасаюзам эканамічных санкцый супраць Расіі. «Калі сітуацыя будзе пагаршацца, можа ўзнікнуць неабходнасць узмацніць санкцыі», — перадае яго словы нямецкае выданне.
Раней МЗС РФ распаўсюдзіў заяву, у якой гаворыцца, што Расія паважае выбар паўднёвага ўсходу Украіны і выказвае гатоўнасць і ў далейшым садзейнічаць вырашэнню ўкраінскага крызісу.
Нагадаем, раней у ЕС дапускалі магчымасць узмацнення жорсткасці санкцый у выпадку прызнання псеўдавыбараў на Данбасе.
pravda.com.ua