Сёння ў Польшчы — блакада дарог
Транспартнікі заблакуюць фурамі важныя дарогі, перакрыжаванні і даезды да памежных пераходаў.
Такім чынам яны будуць пратэставаць супраць цяжкой сітуацыі, у якой, паводле іх, яны апынуліся.
“Спробы нас выцесніць прыходзяць як з усходу, так і з захаду Еўропы”, — кажа ўладальнік транспартнай фірмы з Седльцаў і адзін з каардынатараў страйку Міхал Верэшчыньскі.
З аднаго боку, гэта нямецкія і французскія законы аб мінімальным заробку, а з другога — расійскае заканадаўства, якое абмяжоўвае транспарт з Польшчы на Усход.
Паводле пратэстоўцаў, польскі ўрад толькі робіць выгляд, што нешта робіць, а транспартная галіна не можа больш чакаць.
Праблемы з рухам адчуюць кіроўцы на некаторых трасах у Дольнай Сілезіі, Падляшшы, Мазоўшы, Любліншчыне, а таксама іншых ваяводствах. Вуліцамі Быдгашча праедзе каля ста вялікіх фураў.