Сенат ЗША зацвердзіў закон аб санкцыях супраць Масквы

Верхняя палата Кангрэса ЗША пераважнай большасцю прыняла закон, які ўводзіць новыя санкцыі супраць знешнепалітычных ворагаў ЗША — Расіі, Ірана і КНДР, — нягледзячы на ​​пярэчанні з боку Белага дома.

У тэорыі Трамп можа накласці на закон вета, але на практыцы яго подпіс пад дакументам амаль гарантаваны. Уладзімір Пуцін, Дональд Трамп, сустрэча на G20 7 ліпеня 2017 года. Фота: AFP / GETTY Image caption

У тэорыі Трамп можа накласці на закон вета, але на практыцы яго подпіс пад дакументам амаль гарантаваны. Уладзімір Пуцін, Дональд Трамп, сустрэча на G20 7 ліпеня 2017 года. Фота: AFP / GETTY Image caption

За законапраект прагаласавалі 98 сенатараў, супраць — усяго два.

Палата прадстаўнікоў ухваліла законапраект у пачатку тыдня, таксама пераважнай большасцю галасоў. Цяпер яго павінен падпісаць прэзідэнт Дональд Трамп.

У аб’ёмным дакуменце прыкладна палова са 184 старонак прысвечана Расіі. На гэтых старонках пералічана ўсё тое, у чым амерыканскія палітыкі абвінавачваюць Маскву — дзеянні ў дачыненні да Украіны, замах на кібербяспеку ЗША і іншых краін ды спробы паўплываць на зыход выбараў, падтрымка Башара Асада ў Сірыі, карупцыя, парушэнні правоў чалавека і іншае — і згаданыя ўсе прынятыя да гэтага часу акты і ўказы пра санкцыі.

Галоўнае ў новым законе — тое, што ён пазбаўляе прэзідэнта магчымасці адмяняць санкцыі супраць Расіі без дазволу парламента.

У тэорыі Трамп, які шукаў магчымасці зблізіцца з Масквой, можа накласці вета на законапраект, аднак тады ён фактычна ўступіць у адкрыты канфлікт з парламентам.

Акрамя таго, улічваючы вынікі галасавання ў абедзвюх палатах, кангрэс можа лёгка пераадолець прэзідэнцкае вета, бо за гэта павінны будуць прагаласаваць толькі дзве траціны кангрэсменаў.

Закон не ўводзіць наўпрост ніякіх новых мер і не абавязвае прэзідэнта іх уводзіць. Аднак прадугледжвае магчымасць увядзення новых санкцый супраць інвестараў з любой краіны, напрыклад, за ўдзел у збудаванні расійскіх экспартных трубаправодаў.

Акрамя таго, у раздзеле аб дапамозе ў забеспячэнні энергетычнай бяспекі Украіны прама згадваецца неабходнасць, з пункту гледжання амерыканскіх кангрэсменаў, процідзейнічаць будаўніцтве газаправода "Паўночны паток–2" з Расіі па дне Балтыйскага мора ў Германію.

Менавіта таму прыняты законапраект вельмі занепакоіў Еўрасаюз, і некалькі еўрапейскіх лідараў ужо выступілі з крытыкай гэтага дакумента.

Паводле ВВС