Санкцыі супраць Расеі не паўплываюць на абнаўленне венгерскай АЭС
Як паведаміў упаўнаважаны ўрада, які адказвае за праект абнаўлення АЭС у горадзе Пакш (Paks) Аціла Асодзі (Aszódi Attila), міжнародныя санкцыі, уведзеныя супраць Расеі, не паўплываюць на запланаванае абнаўленне Пакшскай АЭС, перадае Duna TV.
Нагадаем, у студзені 2014 года не гледзячы на пратэсты эколагаў і апазіцыі Венгрыя і Расія падпісалі міжурадавае
пагадненне аб будаўніцтве двух новых блокаў АЭС з выкарыстаннем расійскага крэдыту на суму ў 10 млрд.
еўра.
Адказваючы на пытанне аб тым, што расійскі
крэдытор быў уключаны ў спіс банкаў, супраць якіх накіраваны санкцыі, Аціла Асодзі сказаў, што санкцыі тычацца
абмежаванняў ва ўзняцці капіталу банкаў, а не іх
дзейнасці па фінансаванні.
Асодзі паведаміў, што пагадненне можа быць
зноў перагледжана і можа быць залучаны іншы банк, аднак у цяперашні час у гэтым няма неабходнасці.
Па ўдакладненні тэхнічных і іншых дэталях праекта з расійскім партнёрам вядуцца "вельмі інтэнсіўныя" перамовы, — дадаў Асодзі.