Санкцыі супраць Ірану вяртаюцца
Трамп абяцае, што яны будуць яшчэ больш жорсткімі, чым папярэднія, паведамляе Радыё Свабода.
Адміністрацыя прэзыдэнта ЗША Дональда Трампа мае намер аднавіць усе санкцыі ў дачыненні да Ірану, якія былі адмененыя ў выніку пагаднення 2015 года. У заяве Белага дому гаворыцца, што санкцыі стануць самымі жорсткімі за ўсю гісторыю абмежаванняў супраць гэтай краіны і будуць скіраваныя супраць суднаходства, энергетыкі і банкаў Ірану.
Аднак новыя санкцыі не закрануць восем краін-удзельніц пагаднення з Іранам, якія змогуць працягваць імпартаваць іранскую нафту. ЗША выйшлі з гэтага пагаднення з Іранам у траўні 2018 года.
Трамп заявіў тады, што яно наносіць шкоду амерыканскім інтарэсам. Ад таго часу ЗША паступова вярталі адмененыя раней санкцыі. Абвешчаныя Вашынгтонам крокі, на думку экспертаў, удараць па вядучых галінах іранскай эканомікі.