Рускіх салдат адціснулі з «Азоўсталі»
Вайскоўцаў Расіі адціснулі з Азоўсталі, пра гэта заявіў дарадца кіраўніка Офіса прэзідэнта Украіны Аляксей Арастовіч.
Цяпер у раёне
завода “Азоўсталь” ідуць баі. Украінскія вайскоўцы працягваюць стрымліваць значна
большыя сілы праціўніка, паведамляе korrespondent.net.
Байцам УСУ ў Марыупалі, па стане на чацвер, 5 траўня, удалося адбіць штурм тэрыторыі завода Азоўсталь. Пра гэта заявіў дарадца кіраўніка Офіса прэзідэнта Аляксей Арастовіч падчас тэлемарафона.
"Учора ўвайшлі расійскія войскі на тэрыторыю Азоўсталі, але былі выбітыя нашымі абаронцамі. Цяпер абагульняем інфармацыю", — адзначыў ён.
Па словах дарадцы кіраўніка ОП, зараз у раёне завода працягваюцца баі. Украінскія вайскоўцы працягваюць стрымліваць значна большыя сілы праціўніка.
Учора, 4 траўня, вайскоўцы РФ прарваліся на завод Азоўсталь ў Марыўпалі, які да гэтага бамбілі і абстрэльвалі.