Расійскага журналіста выгналі з Польшчы з-за падазрэньняў у шпіянажы

Леанід Свірыдаў нарадзіўся і некаторы час працаваў у Беларусі, а апошнія 18 гадоў знаходзіўся ў Чэхіі і Польшчы. У абедзвюх краінах яго падазравалі ў шпіянажы.



870022c4_0f0d_44e6_b195_5e8b43d21a67_w640_r1_cx0_cy6_cw0_s.jpg

У 2006 годзе расейскаму журналісту Леаніду Свірыдаву адмовілі ў акрэдытацыі ў Чэхіі, абвінаваціўшы ў шпіянажы, летась такія самыя падазрэнні адносна яго былі агучаныя і ў Польшчы. Працэдура пазбаўлення акрэдытацыі і віду на жыхарства цягнулася больш за год.

Пасля таго, як польскі Дэпартамент па справах замежнікаў падтрымаў рашэнне мазавецкага ваяводы аб ануляванні віду на жыхарства Свірыдава, ён мусіў пакінуць Польшчу цягам аднаго месяца.

Вечарам у мінулую суботу Свірыдаў пакінуў Польшчу, паведамляе польскае выданне http://wiadomosci.wp.pl.

Перад адлётам Свірыдаў заявіў журналістам, што лічыць сваё выдаленне з Польшчы несправядлівым і што збіраецца абскарджваць гэтае рашэнне ў Вярхоўным судзе Польшчы і Еўрапейскім судзе па правах чалавека.

Свірыдаў працаваў апошнім часам на расійскае інфармацыйнае агенцтва «Россия сегодня». Агенцтва ўнутранай бяспекі Польшчы запатрабавала выдаліць яго з краіны ў сувязі з падазрэннямі, што ён выконваў шпіёнскія заданні расійскіх спецслужбаў. МЗС Расіі ў лістападзе дэпартацыю Свірыдава назвала абуральнай.

www.svaboda.org