Расія. Святкаваць пераход Суворава

Дзяржсавет Татарстана адправіў у Дзярждуму РФ вета на праект святкавання Дня заканчэння Вялікага стаяння на рацэ Угры (1480 год).

Фрагмент карціны Сурыкава "Пераход Суворава праз Альпы"

Фрагмент карціны Сурыкава "Пераход Суворава праз Альпы"


Тая падзея лічыцца афіцыйнай датай заканчэння татара-мангольскага панавання на Русі.

Нагадаем, гэта ідэя ўзнікла ў кіраўніцтва Калужскай вобласці, лабісты дамагліся таго, што праект адпаведнай пастановы быў вынесены на разгляд Дзярждумы.

Зрэшты, у Казані прапануюць калужцам і іншым фанатам Угры кампенсацыю ў выглядзе свята з нагоды гадавіны пераходу Суворава праз Альпы (1799 год). На думку татарскіх чыноўнікаў, той паход «дэманструе бліскучую перамогу рускай зброі».

Прапанова здзівіла шмат каго, паколькі ў такім выпадку відавочна спатрэбяцца нейкія святочныя мерапрыемствы і ў Швейцарыі.

Аднак самае цікавае было яшчэ наперадзе. На думку гісторыкаў, у Суворава са Швейцарыяй выйшла хутчэй няўдача. Руская армія, што перайшла праз Альпы, апынулася ў даліне ў атачэнні французаў, адкуль давялося хутка сыходзіць.

Як бачым, падстаў для святкавання няшмат, а вось казаць пра неадукаванасць казанскіх чыноўнікаў можна смела.

Паводле расійскай прэсы