Расія цалкам зачыняе межы

Расія з 30 сакавіка цалкам закрывае свае межы. Адпаведнае распараджэнне падпісаў кіраўнік урада Міхаіл Мішусцін.

or_43488.jpg

«З 00 гадзін 00 хвілін па маскоўскім часе 30 сакавіка 2020 года часова абмежаваць рух праз аўтамабільныя, чыгуначныя, пешаходныя, рачныя і змешаныя пункты пропуску праз дзяржаўную мяжу Расійскай Федэрацыі, а таксама праз сухапутны ўчастак расійска-беларускай дзяржаўнай мяжы», — гаворыцца ў падпісаным Мішусціным распараджэнні.
У дакуменце тлумачыцца, што рашэнне прынята «ў мэтах папярэджання пранікнення на тэрыторыю Расійскай Федэрацыі новай каронавіруснай інфекцыі».
Выключэнне зроблена:
- для дыпламатаў і членаў іх сем'яў, членаў афіцыйных дэлегацый;- вадзіцеляў грузавых аўтамабіляў міжнародных аўтамабільных зносін, экіпажаў рачных судоў, цягніковых і лакаматыўных брыгад міжнародных чыгуначных зносін;- расіян, якія выязджаюць у сувязі са смерцю блізкага сваяка, пры наяўнасці пацвярджаючых дакументаў;- грамадзян Расійскай Федэрацыі, якія пастаянна пражываюць на тэрыторыі Калінінградскай вобласці, якія ехалі чыгуначным пасажырскім транспартам транзітам з адной часткі тэрыторыі Расійскай Федэрацыі ў Калінінградскую вобласць і назад;- грамадзян Расійскай Федэрацыі, якія пастаянна пражываюць на тэрыторыях асобных раёнаў Данецкай і Луганскай абласцей Украіны, пры наяўнасці пашпарта грамадзяніна Расійскай Федэрацыі;жыхароў Калінінграда, жыхароў Данецкай і Луганскай абласцей Украіны з расійскімі пашпартамі, сярод іншага.
На які тэрмін уведзены абмежаванні, у пастанове не ўдакладняецца.
18 сакавіка, нагадаем, Расія закрыла межы для ўезду замежных грамадзян. Пазней абмежавальныя меры змякчылі: грамадзянам краін СНД, Абхазіі і Паўднёвай Асеціі дазволілі транзітам перамяшчацца праз тэрыторыю краіны.
Па афіцыйных дадзеных, у Расіі каронавірусам заразіліся 1264 чалавека, 228 з іх — за апошнія суткі. 49 чалавек паправіліся, шасцёра памерлі.