Ракета трапіла ў жылы дом у Кіеве

Ракета трапіла ў шматпавярховы жылы дом у Кіеве. Як паведамілі ў эфіры ўкраінскіх тэлеканалаў, выбух адбыўся ў пачатку праспекта Лабаноўскага ў раёне Саломенка каля Севастопальскай плошчы.

zdanie.jpg


Як паведаміла жанчына ў эфіры ТСН, якая стала відавочцам трапляння, яна паднялася з бамбасховішча, каб забраць рэчы, і ўбачыла, як з боку Вышгарада і Бучы прыляцела ракета, якая ўдарыла ў гмах на ўзроўні 16-20 паверха. На месца выклікалі надзвычайныя службы, людзі эвакуююцца з будынка. Ад выбуху аскепкі патрапілі ў суседні дом.
Паводле інфармацыі ДСНС Украіны, ракета трапіла ў 17-18 паверхі будынка па праспекце Лабаноўскага, 6А у Кіеве. Паводле папярэдніх звестак, ахвяр няма. Праводзіцца эвакуацыя.
reform.by.