Праз наплыў мігрантаў Літва абвясціла рэжым экстрэмальнай сітуацыі

У сувязі з вялікімі патокамі нелегальных мігрантаў на мяжы з Беларуссю ў пятніцу ўвечары ўрад Літвы вырашыў абвясціць рэжым экстрэмальнай сітуацыі ў краіне.

Мігранты

Мігранты

Аператыўным кіраўніком па экстрэмальнай аперацыі прызначаная міністарка ўнутраных спраў Літвы Агне Білатайтэ.
За мінулыя суткі літоўскія памежнікі затрымалі 150 нелегальных мігрантаў — гэта амаль у тры разы больш, чым ранейшыя сутачныя рэкорды. У дадзены момант для нелегальных мігрантаў абсталявана 835 месцаў для рассялення, з іх занята каля 500, паведамілі прадстаўнікі МУС Літвы.
У цэлым у гэтым годзе ў Літву з Беларусі спрабавалі трапіць 822 незаконныя мігранты — у дзесяць разоў больш, чым за ўвесь 2020 год.
Паводле delfi.lt