Пралетарыі ўсіх краін, бярыце прыклад з Пікалёва
Цяпер слова Пікалёва на вуснах усіх расіян. Пікалёва — невялікі гарадок у Ленінградскай вобласці — прагрымеў на ўсю краіну, дзякуючы акцыі сацыяльнага пратэсту. 2 чэрвеня працоўныя мясцовага цэментнага заводу перакрылі федэральную трасу, патрабуючы выплаты зарплаты. Пробка расцягнулася на 400 кіламетраў. Каб супакоіць пікалеўскі бунт, спатрэбіўся візіт самога Пуціна. Ці з’яўляецца Пікалёва світанкам новых сацыяльных пратэстаў у Расіі?
Цяпер слова Пікалёва на вуснах усіх расіян. Пікалёва — невялікі гарадок у Ленінградскай вобласці — прагрымеў на ўсю краіну, дзякуючы акцыі сацыяльнага пратэсту. 2 чэрвеня
працоўныя мясцовага цэментнага заводу перакрылі федэральную трасу, патрабуючы выплаты зарплаты. Пробка расцягнулася на 400 кіламетраў. Каб супакоіць пікалеўскі бунт, спатрэбіўся візіт самога Пуціна.
Ці з’яўляецца Пікалёва світанкам новых сацыяльных пратэстаў у Расіі? З гэтымі і іншымі пытанні карэспандэнт “НЧ Алег Новікаў звярнуўся да Дзмітрыя Касценкі, супрацоўніка
расійскага інстытута “Справядлівы свет.
— Пратэст у Пікалёва — самая маштабная акцыя працоўных за час крызісу — быў спантанным ці ўсё ж арганізаваным прафсаюзнымі актывістамі?
— Здаецца, нейкі прафсаюз там дзейнічаў, аднак адметнай ролі ў гэтай гісторыі ён не адыграў. Дарэчы, прафсаюзны рух увогуле выпаў з працэсу. Усе больш-менш прыкметныя акцыі незадавальнення
за час крызісу ўзнікалі спантанна. Аднак элемент арганізацыі ў Пікалёва прысутнічаў. Дэтанатарам выбуху паслужыла ананімная ўлётка з заклікам да працоўных перакрыць федэральную трасу на знак пратэсту
супраць нявыплаты заробкаў. Улёткі нехта раскідаў на тэрыторыі заводу. Трыста чалавек падтрымалі заклік ананіма. Натоўп перакрыў федэральны аўтабан на ўчастку Новая Ладага — Волагда.
Папросту прыйшлі і заблакавалі рух. Паколькі ў пікеце было шмат жанчын (іх паставілі ў першы шэраг) кіроўцы не рызыкнулі ісці на прарыў.
— Як улады рэагавалі на акцыю?
— Сітуацыя на заводзе была напружанай даўно. Запазычанасць па зарплаце складае 40
мільёнаў расійскіх рублёў. Дарэчы, завод належыць вядомаму алігарху Алегу Дзерыпаску. Яшчэ ўвесну сюды прыязджаў губернатар і абяцаў уладкаваць усіх на працу на АЭС, якая знаходзіцца па суседству.
Але працоўныя адмовіліся ад такога варыянта, паколькі іх маглі папросту “кінуць — звольніць і не аддаць доўг. Як толькі трасу перакрылі, на месца пратэсту прыехаў атрад
АМАПу. Аднак калі праваахоўнікі пабачылі жанчын у пікеце, атакаваць пратэстуючых адмовіліся. Зноў з’явіўся губернатар. Але працоўныя размаўляць з ім адмовіліся: заявілі, што будуць
размаўляць толькі з Пуціным.
— Ці не было спроб палітызаваць пратэст?
— Удзельнікі акцыі на трасе спявалі “Інтэрнацыянал. Але кампартыя з імі працаваць не спрабавала. Апазіцыя сядзіць у Маскве. Яна не здольная аператыўна рэагаваць на такія
падзеі. У гэтым іх самае слабае месца. Усё было вельмі спантанна і абмежавана мясцовай тэматыкай. Гэта дазваляе ўладам лёгка лакалізаваць канфлікт, ужыўшы прыём: “Цар — добры.
Губернатары — дрэнныя. Піпл, як кажуць, хавае.
— Аднак у любым выпадку працоўныя перамаглі. Заробкі выплачаныя. Завод пачаў працаваць. Ці не падштурхне гэты прыклад іншыя працоўныя калектывы на арганізацыю
пратэстаў?
— Такая сітуацыя, як у Пікалёва, сапраўды, характэрна для шматлікіх расійскіх гарадоў. Улады гэта разумеюць і зараз актыўна адсочваюць сітуацыю, каб не дапусціць падобных падзей. Так, пачалі
вырашаць пытанне на заводзе “Расійскі вальфрам у Прымор’і. Там ужо 5 месяцаў замест заробку даюць пакеты з гуманітарнай дапамогай. Палепшылася сітуацыя на Байкальскім
цэлюлозным камбінаце, дзе 63 працаўніка абвясцілі галадоўку, патрабуючы заробкаў. Цяпер там паступова пачынаюць выплачваць зарплату. Увогуле, Мядзведзеў заявіў, што губернатары, якія не будуць
кантраляваць пытанне з выплатай заробкаў, будуць звольнены.
— Ці значыць гэта, што дзяржава будзе актыўней умешвацца ў бізнес?
— Так. Узнікае мадэль карпаратыўнай дзяржавы а-ля Мусаліні, калі ўрад дапамагае прадпрымальніку і працоўным шукаць кампраміс. Працоўным прапануюць спыніць бунт у абмен на частковую
ліквідацыю даўгоў па заробках. Грошы на кампенсацыі часткова дае дзяржава, часткова прадпрымальнік. Бізнес вымушаны падпарадкоўвацца. Дадатковы аргумент — ініцыятыва фракцыі
“Адзінай Расіі нацыяналізаваць усе праблемныя прадпрыемствы. Зараз яна разглядаецца ў Думскім камітэце. Такі закон наўрад ці прымуць, аднак бізнес-колы ён, натуральна, прымусіць
быць больш лаяльнымі. Аднак, па вялікім рахунку, гэта не стратэгія барацьбы з крызісам. Ідзе папросту латанне дзірак. Хаця нельга не прызнаць, што такое “латанне ўзняла рэйтынг
Пуціна. Менавіта яму як прэм’еру трэба ехаць на месцы, каб караць нядбайных чыноўнікаў, раздаваць народу бонусы. Людзям гэта падабаецца.
— Якое месца займае Пікалёва ў цяперашнім глабальным палітычным жыцці?
— Вельмі важнае. Блакада трасы ў Пікалёва прыпала па часе на актывізацыю сепаратысцкага руху на Паўночным Каўказе. Мова пра замах на прэзідэнта Інгушэціі і забойства кіраўніка дагестанскага
МУС. Гэта значыць, што Расія хуткімі тэмпамі губляе стабільнасць, якую набрала за восем пуцінскіх гадоў. Цэнтр не мае механізму кантролю над сітуацыяй у рэгіёнах. Кантроль абмяжоўваецца крыкамі на
адрас службоўцаў сярэдняга звяна.
Нервознасць яшчэ больш узрастае з-за апошніх падзей у эканоміцы. Прыкладна з пачатку сакавіка быццам пачала назіраецца нейкая стабільнасць. Перастаў падаць рубель, ажывіліся некаторыя сектары
вытворчасці. Раптам сітуацыя зноў рэзка пагоршылася. На мінулым тыдні абваліўся фондавы рынак, упалі кошты на нафту. Між тым, рэсурсаў у казне ўсё менш і менш. Ніхто не ведае, як доўга дзяржава
здолее трымаць рубель. Альтэрнатыва гэтаму — дэфолт або крэдыт на Захадзе, што, па расійскіх мерках, азначае нацыянальную здраду.