Пошта Фінляндыі спыняе дастаўку лістоў і пасылак у Расію і Беларусь
Пошта Фінляндыі вырашыла спыніць дастаўку лістоў і пасылак у Расію і Беларусь, а таксама ў зваротным кірунку.

Пра гэта паведаміла ў пятніцу прэс-служба пошты, піша golosameriki.com.
«Пошта Фінляндыі з 11 красавіка на нявызначаны час спыняе дастаўку ўсіх лістоў і пасылак паміж Фінляндыяй і Расіяй, Фінляндыяй і Беларуссю з прычыны выключных абставін», — гаворыцца ў паведамленні.
Як адзначаецца, пошта, якую не ўдасца даставіць да згаданага тэрміну, будзе вернутая адпраўнікам.