Польшча. У адным са шчэцінскіх хмарачосаў адбыўся выбух

Паводле пажарнікаў, знішчэнні ў выніку выбуху дастаткова сур’ёзныя.

2ddbc2c9_f264_4663_844c_ebd00bf06c9a.file

У адным са шчэцінскіх хмарачосаў сёння раніцай адбыўся выбух, хутчэй за ўсё, газу. Вядома, што смяротных ахвяр няма. Выбух прагучаў у кватэры на трэцім паверсе шматпавярховага дому па вуліцы Ахвяр Асвенціма.

Паводле МНС Польшчы, на дадзены момант няма інфармацыі пра смяротныя ахвяры. Цягам некалькіх гадзін пажар быў патушаны, аднак да медыкаў стала звяртаюцца асобы з цяжкасцямі падчас дыхання.

Службы не ўзяліся назваць дакладную лічбу пацярпелых. Паводле пажарнікаў, знішчэнні ў выніку выбуху дастаткова сур’ёзныя. Цяпер адмыслоўцы ацэняць, ці жыхары могуць вярнуцца ў свае кватэры.

www.radyjo.net