Польшча афіцыйна ўвайшла ў групу 25 найбольш развітых сусветных рынкаў
Польшча — першы і пакуль што адзіны рынак з Цэнтральнай і Усходняй Еўропы ў групе развітых краін.
Польшча
афіцыйна ўвайшла ў групу 25 найбольш развітых сусветных рынкаў паводле класіфікацыі
агенцтва FTSE Russell, паведамляе "Польскае Радыё".
Рашэнне абвясцілі год таму, а з сённяшняга дня яно ўступіла ў сілу. Цяпер Польшча знаходзіцца ў той жа групе, што і ЗША, Японія і Германія.
Польшча – першы і пакуль што адзіны рынак з Цэнтральнай і Усходняй Еўропы ў групе развітых краін. Цырымонія прыняцця Польшчы ў групу 25 развітых дзяржаў адбылася на Лонданскай фондавай біржы. У ёй прынялі ўдзел прадстаўнікі варшаўскай біржы і польскія бізнесмены.
Паводле www.radyjo.net